Біяграфічныя даведкі пра Васіля Паўлавіча. Лашукевіч Васіль Паўлавіч нарадзіўся у тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім (1923) годзе ў весцы Дзяніскі, якая знаходзіцца ў Мінскай вобласці. У тысяча дзевяцьсот трыццаць трэцім годзе ўступіў у партыю камсамольцаў. Ніякай асобнай адукацыі ён не атрымліваў, скончыў толькі сем класаў школы.
Да партызан Васіль Паўлавіч далучыўся трынаццатага жніўня тысяча дзевяцьсот сорак другога года (13.08.1942) ў брыгаду імя Фрунзэ і ў атрад “Камсамолец”. Тады яму было дзевятнаццаць год. Да ўступлення ў партызанскія фарміраванні Васіль Паўлавіч не удзельнічаў у баях, працаваў “у гаспадарцы”, таму ў атрадзе быў радавым байцом. Партызанская брыгада імя Фрунзэ дзейнічала ў Мінскай і Вілейскай вобласцях. Першага студзеня тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года (01.01.1943) Васіль Паўлавіч выйшаў з партызанскага атраду “Камсамолец” і ўступіў у іншае партызанскае фарміраванне, ягое дзейнічала ў Барысаўскам районе Мінскай вобласці. Там ён заставаўся да ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года (1943). З ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года (1943) па першае сакавіка сорак чацвертага (01.03.1944) года Васіль Паўлавіч служыў у іншым партызанскім атрадзе ў тым жа Барысаўскім районе, дзе з ім здарылася цікавая і адначасова страшная гісторыя, якую пераказваюць ужо чацьвертае пакаленне і якую я пачула ад свайго таты. У тысяча дзевяцьсот сорак чацвертым годзе (1944) партызанскі атрад Васіля Паўлавіча вырашыў даць бой фашыстам. Яны змагаліся з усей адвагай, але надышоў час адступаць. Калі ужо ўсе рушылі да лесу, каб схавацца ў ім, Васіля Паўлавіча напаткала бяда: фашысцкая пуля трапіла яму ў твар, амаль у самую сярэдзіну. Але Васілю Паўлавічу пашчасціла, і пуля, трапіўшы ў вобласць пераносся, не прайшла галаву наскрозь, а скасілася і выйшла ніжэй каля сківіцы, раздрабіўшы яе. Яго таварышы па атраду, убачыўшы гэты жудасны малюнак, вырашылі дабіць Васіля Паўлавіча, каб ён не мучыўся і ім было лягчэй схавацца ў лесе без параненых. Але блізкі сябар Васіля Паўлавіча выступіў супраць такога ўчынка. Ен вынес на сабе параненага, выхадзіў і вылечыў яго. Яны з Васілем Паўлавічам засталіся добрымі сябрамі на ўсе жыцце. Не гледзячы на тое, што адзін жыў у Навагрудке, а іншы – ў Мінскай вобласці, яны наведвалі адзін аднаго ў весках і падтрымлівалі блізкія зносіны.
У асабістым лістку ўліку партызанскіх кадраў пра Васіля Паўлавіча пісалі: “За час знаходжання ў партызанскім атрадзе ўдзельнічаў у баях па разгрому гарнізонаў «…». Прымаў асабісты ўдзел у падрыве дзвух грузавых аўтамашын з жывой варожай сілай. Удзельнічаў у падрыве на ст. Смалявічы, дзе знішчаны дакументы жандармерыі і начальнік станцыі. Актыўна ўдельнічаў у стварэнні агентурнай сетцы і ў здабычы каштоўных для абароны Радзімы дакументаў. За час знаходжання ў партызанах паказаў сябе дісцыплінаваным, настойлівым пры выкананні заданняў баявым партызанам”. За баявыя дасягненні Васілю Паўлавічу быў прысуджаны медаль “Партызану Айчыннай вайны” першай ступені**.
Падрыхтавала Лашукевіч Анастасія Сяргееўна, вучаніца 11 “А” класа
На главную